Тата вернецца да дому,
Можа так, а можа не.
Чалавек у чорнай форме,
Браце, не страляй у мяне.
Калі ў нечым вінаваты,
Ты даруй, прабач, але...
Не кідай свае гранаты
Іх назад ня вернеш не.
Толькі словы ты не чуеш,
Люты ў вачах агонь
Працінаюць скуру кулі,
Працінае цела боль,
Чалавек у зялёнай форме,
Я ж паўмёртвы на траве,
Не скачы, армейскім ботам
Па разбітай галаве.
Чалавек у сіняй форме,
Я за кратамі аціх
Ну а ты, як утрапёны.
Выбіваеш з цела дых.
Чалавек у гарнітуры.
Ты ж таксама чалавек,
Дык адкуль ў тваёй натуры
Гэты гвалт і гэты здзек.
Не вярнуцца мне да хаты,
Горкі келіх не міне
Ты аддаў свае загады
Іх назад не вернеш не.
Не не не не вернеш не.
1 view
493
116
3 hours ago 01:53:43 1
ПОИГРАЛ ВО ВСЕ ИГРЫ ROCKSTAR И ПОНЯЛ ЧТО-ТО
3 hours ago 01:09:41 1
Macron Va-t-il Sacrifier Barnier Pour Sauver Sa Peau ?
3 hours ago 00:34:12 1
Секрет мощной эрекции и женского счастья: доктор Шишонин про секс 🔞
3 hours ago 00:27:46 1
Даже с ипотекой 2% покупатели не хотят платить цену продавцов / Перекличка риэлторов / Северодвинск
3 hours ago 00:18:13 1
Как нарцисс убивает твою личность. Любимые приемы нарцисса в отношениях. Нарцисс в отношениях.