“37 - 22“ / паэтычны спектакль (рэж. Андрэй Саўчанка)

29 кастрычніка – важная дата ў беларускай гісторыі, у 1937 годзе ў гэтую ноч было расстраляна больш за сто прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітныя паэты і пісьменнікі, мастакі і навукоўцы, выкладчыкі і грамадскія дзеячы. Гэтую дату беларусы называюць Ноччу расстраляных паэтаў. 29 кастрычніка мы выйдзем на Купалаўскую варту – гэта наша традыцыя і наша даніна пашаны, сёлета мы будзем несці варту з прэм’ерным спектаклем “37–22” у рамках фестывалю “Бардаўская восень“. Рэжысёр - Андрэй Саўчанка. Да нас можна далучыцца афлайн у Беластоку (Беластоцкі Тэатр Лялек, , уваход вольны) і – галоўнае – да нас можна далучыцца анлайн з любой кропкі свету: глядзіце трансляцыю спектакля “37–22” на нашай ютуб-старонцы. Пачатак а 2o:30 паводле беларускага часу. Рэжысёр спектакля Андрэй Саўчанка: “Гэтая дата – як сэрца, якое спыняецца. Спыняецца перад тым, як загрукаць з новай сілай пра тое, што мы жывыя, мы не страцілі гэтую памяць і нам ісці з ёю далей, жыць з ёю далей. Пытанне: шт
Back to Top