Культавае месца для бабруйцаў – гарадскі парк. Што ў ім падабаецца, а што хочацца змяніць?

У гэтым відэа я раскажу пра гісторыю з’яўлення Гарадскога парка і чаму туды не дазвалялі хадзіць дзецям з габрэйскіх сем’яў. Ты даведаешся, для чаго бабруйцы ходзяць у парк і што хацелі б там змяніць. Таксама раскажу пра скульптуру, пра існаванне якой мала хто ведае. Пакажу, як можна адрадзіць і зрабіць камфортным тыповы савецкі парк, на прыкладзе. Далучайся да абмеркавання ў каментарах - магчыма ў цябе таксама ёсць варыянты, як зрабіць Гарадскі парк яшчэ лепш!
Back to Top