Руслан Аляхно - Не забывай мяне ніколі

Музыка: Валерый Іваноў Словы: Навум Гальпяровіч (1) Не забывай мяне ніколі Самотнай восеньскай парой, А жураўлі над ціхім полем Плывуць у небе чарадой. (2) Калi ўначы запалiм свечку, Што не пагасне да зары, Пра нашу маладосць i вечнасць Са мною цiха гавары. Прыпеў: Не забывай мяне ніколі - Са мной вачэй тваiх святло, Не забывай мяне ніколі - Каханне наша не прайшло. (3) У нас з табой адна дарога, Якою разам нам iсцi, Што ад бацькоўскага парога Вядзе да храма па жыццi. (4) Пяшчотай кожную хвiлiну Мае ўспамiны напаўняй, Цябе нiколi не пакiну I ты мяне не пакiдай. Прыпеў: Не забывай мяне ніколі - Са мной вачэй тваiх святло, Не забывай мяне ніколі - Каханне наша не прайшло. # Руслан Алехно
Back to Top