Выстава Валерыя Счастнага “Полымя барвовага колеру“ ў музеі гісторыі ВНМВ | ВЦСМ

12 лютага ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбылося адкрыццё выставы Валерыя Счастнага “Полымя барвовага колеру“. Куратар выставы - доктар мастацтвазнаўства, прафесар Таццяна Катовіч. Валерый Ігнатавіч Счастны нарадзіўся 23 мая 1951 года ў Дрысе (цяпер - Верхнядзвінск). У 1973 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута імя Кірава. Да 1996 года працаваў у Віцебскім мастацкім камбінаце “Мастацтва“, пасля - у Верхнядзвінскай школе мастацтваў і Цэнтры дзяцей і моладзі. З 1993 года - сябра Саюза мастакоў Беларусі. Сябра творчага аб’яднання “Квадрат“ (1987-1994) і ўдзельнік усіх творчых акцый і супольных выстаў аб’яднання ў Беларусі і за мяжой. Выстава працуе да 10 красавіка.
Back to Top