Палітвязьня Зьмітра Дашкевіча пакаралі яшчэ адным годам турмы строгага рэжыму. У ліпені Зьміцер ня выйшаў на волю пасьля цалкам адбытага тэрміну. Цяпер яго абвінавацілі ў злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі паводле часткі 1 артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу. Гэта далёка ня першы выпадак выкарыстаньня ўладамі такога мэтаду падаўжэньня тэрміну палітычным зьняволеным. Разьбіраемся, што гэта за артыкул і чаму ён стаў такім папулярным сярод выракаў пасьля падзей 2020 году.
#радыёсвабода #беларусь #411артыкул
Наш сайт:
TELEGRAM:
FACEBOOK:
TWITTER:
INSTAGRAM:
TikTok: @radio_svaboda
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі