У новым выпуску відэапраекта «Словы мацней» вакалістка гурта «Літы Талер» Зарына Шаўко чытае верш Юлі Таўбіна «На вуліцах — мароз і маладзік...»
Зарына Шаўко — музыка і вакалістка гурта сярэднявечнай беларускай музыкі «Літы Талер». Гурт створаны ў 2013 годзе і займаецца рэканструкцыяй музычнай і танцавальнай традыцыі сярэднявечнай Еўропы. У рэпэртуар уваходзяць народныя і аўтарскія песні. Зарына Шаўко займаецца яшчэ і фатаграфіяй. 22 лютага імя Зарыны з’явілася ў спісах затрыманых у Лошыцы падчас раённых шпацыраў. І нават відэа, з якога вынікала, што музыка не ўдзельнічала ў акцыі, не дало рады: Зарыну ўсё адно асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту.
Юлі Таўбін (1911-1937) — паэт і перакладчык, адзін з наймаладзейшых паэтаў-ахвяраў сталінскага тэрору. Рос у сям’і аптэкара ў Мсціславе. Далучыўся да беларускага літаратурнага асяроддзя, у якое ўваходзілі Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў, Зяма Півавараў, і стаў ці не найбольш таленавітым паэтам таго асяродку.
61 view
1887
599
9 months ago 00:04:24 26
Aratseya - “Дзяўчына - Звер“ official video
10 months ago 00:01:49 1
Гимн БНР (1920) - “Мы выйдзем шчыльными радами“ [Рус суб / Eng subs]
1 year ago 00:03:40 1
Лида - мой горад
1 year ago 00:02:25 3
Молоды душой. В Ревде ветеранов СУМЗа поздравили с Днем пожилого человека
1 year ago 00:01:52 2
“Мы выйдзем шчыльнымі радамі“ - Anthem of Belarus (1918)