Пётр Машэраў. Сын “ворага народу“ на чале Беларусі. Сакрэт неадбытага кіраўніка СССР / Вусы Скарыны

Кіраўнік БССР, пры ім Беларусь як Рэспубліка-партызанка была найлепшаю ў СССР, а Хатынь і Берасцейская крэпасць зрабіліся брэндамі. Пётр Машэраў застаўся ў гісторыі як неадбыты генсек СССР. Як сын “ворага народу“ хаваў свой сакрэт? “Вусы Скарыны“ Пётр Машэраў (Пётр Машара) нарадзіўся 13 лютага 1918 года. Ён узначаліў БССР і мог зрабіцца лідарам СССР. Але трагічная смерць 4 кастрычніка 1980 года да сёння выклікае пытанні, ажно да тэорыяў змовы і падстроенага забойства з боку КДБ. Да дня народзінаў найбольш вядомага лідара Беларусі. Вядоўца гістарычнай праграмы “Вусы Скарыны“ – Цімох Акудовіч (і коцікі). Глядзіце ў новым выданні праграмы па гісторыі Беларусі “Вусы Скарыны“: 00:00 Пётр Машэраў – найвядомейшы беларускі палітык ХХ стагоддзя 01:19 Машэра, а не Машэраў. Чаму сын “ворага народу“ змяніў прозвішча ў 1937 годзе? 02:45 Як Пётр Машэраў трапіў у 1939 годзе ў Расоны і сустрэў сваё каханне 03:20 22 чэрвеня 1941 года і “белыя плямы“ ў біяграфіі Пятра Машэрава 04:30 Пётр Машэраў як Дубняк на чале атрада імя Шчорса. Партызанскі рух 05:32 За што нацысты расстралялі маці Пятра Машэрава? 06:06 Што такое камсамол і як партызан Пётр Машэраў стаў Героем Савецкага Саюзу? 07:56 Пётр Машэраў 10 гадоў у Берасці. Берасцейская крэпасць робіцца брэндам 08:36 Як Пётр Машэраў зрабіўся кіраўніком Беларусі ў 38 гадоў 09:29 Што такое “партызанскае лобі“? 11:14 Беларусь як Рэспубліка-партызанка. Хатынь, “Азот“ і “Палімір“ 12:35 Аграгарадкі прыдумаў Машэраў? Урбанізацыя і індустрыялізацыя 13:10 Памылкі Машэрава: Няміга і меліярацыя 15:05 Машэраў як піяршчык і беларуская мова 17:00 Машэраў мог бы стаць кіраўніком СССР замест Брэжнева? У смерці 4 кастрычніка 1980 года вінаваты КДБ? 18:18 Легенда пра Пятра Машэрава 19:16 Сакрэт Пятра Машэрава Калаж з фота: Belsat; Wikimedia Commons Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка ВОТ ТАК – iOS – Android – Ва ўсіх пытаннях – @ Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS – ВОТ ТАК – БЕЛСАТ LIFE – ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - БЕЛСАТ NOW – БЕЛСАТ HISTORY – БЕЛСАТ MUSIC – BIEŁSAT PL – BELSAT ENGLISH – БЕЛСАТ DOC – ВОТ ТАК NOW – БЕЛСАТ SHORTS – ВОТ ТАК SHORTS – Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Odnoklassniki – Telegram – TikTok – По-русски: Telegram – Instagram – Facebook – Vkontakte – Twitter – Po polsku: Instagram – Facebook – Twitter – In english: Twitter – #машэраў #ссср #хатынь
Back to Top