“Трыбунал“ было чуваць у Драздах: як прайшоў марш 30 жніўня | Минск. Протестный марш 30 августа

30 жніўня, безумоўна, можна занесці ў актыў пратэстоўцам. Нягледзячы на дрэнны прагноз надвор’я, іх сабралося відавочна больш, чым у мінулую нядзелю. Новая тактыка сілавікоў, накіраваная на рассейванні і затрыманні, не спрацавала. Ля Палаца Незалежнасці пратэстоўцаў было вельмі шмат. Яны сустрэліся там з вадамётамі і машынамі “Рубеж“, але не сталі дэманстраваць сілу, і проста размаўлялі з байцамі АМАП. Як прайшоў гэты дзень? Кароткае відэа ад журналістаў Еўрарадыё! Нашы суполкі ў сацсетках. Падпішыцеся!
Back to Top