Каму чорт дзетак калыша (1992) (Беларусь) [Мультфільм] [Беларусьфільм]

У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй Сонца і трошкі далей ад Месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азeрамі ды цeмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывeм, стаяла, а можа, і цяпер стаіць адна хата. А жыў у гэтай хаце селянін па імені Янка. Здаровы, як зубр, добры і не дужа мудры. Было ў яго пяцьдзесят сыноў, сорак валоў і кошка. Ну, можа, не пяцьдзесят сыноў, а тры, не сорак валоў, а два. Але кошка была, гэта ўжо можаце мне паверыць. Пярэстая. З чатырма лапамі.
Back to Top