СФАГНУМ / Віктар Марціновіч (бандыцкая камедыя 16+)

ПРЭМ’ЕРА на канале! 22 снежня а 21:00 па Мінску. “Сфагнум” – гэта сума назіранняў за тым, як дзіўна ўсё ўладкавана ў сучаснай Беларусі, сфармуляваная ў не зусім цэнзурнай форме. Гэта не спектакль пра вёску. Гэта не спектакль пра балота. Гэта спектакль пра абсурд, у які пагрузілася Беларусь. Што значыць сфагнум? Сфагнум – гэта балотная расліна, тарфяны мох. Як кажа адзін з герояў п’есы: “Тут з яго ўсё, паглядзіце пад ногі: купіны – жывы сфагнум, торф – перагнілы сфагнум. Партызаны сухі сфагнум бралі замест бінтоў і ваты. А людзі мясцовыя, калі хаты будуюць, сфагнум між бярвення кладуць, каб цёпла было. А яшчэ ён гарыць добра. Сфагнум – лекі, сфагнум – паветра, сфагнум – агонь, сфагнум – вада, сфагнум – зямля пад нагамі. Уся краіна – сфагнум”. А што адбываецца на гэтым балоце? Трое маладых людзей, можна сказаць, “злачынцаў-пачаткоўцаў”, правальваюць першую сур’ёзную справу, даручаную ім бандай. Яны губляюць грошы і вырашаюць схавацца ў аддаленай беларускай вёсачцы. Аднак вёска не
Back to Top