7 мая сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі радыё, тэлебачання і сувязі.
7 мая сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі радыё, тэлебачання і сувязі. Безумоўна, без гэтых выгад цывілізацыі немагчыма ўявіць сабе жыццё сучаснага чалавека. Напрыклад, сувязь дазваляе скарачаць адлегласці і спрыяе больш зручным зносінам. У нашым раёне паслугі сувязі аказвае Шклоўскі занальны вузел электрасувязі, аб рабоце якога нашаму тэлеканалу расказаў яго начальнік Анатоль Громаў.