У Шклоўскім раёне 59-гадовы мужчына загінуў у ДТЗ

У Шклоўскім раёне 59-гадовы мужчына загінуў у ДТЗ. Трагедыя адбылася 24 чэрвеня раніцай на 190 кіламетры аўтадарогі Віцебск-Гомель. 43-гадовы жыхар Віцебскай вобласуці, кіруючы грузавым аўтамабілем Вольва з прычэпам рухаючыся ў бок г.Віцебска паблізу в.Клін здзейсніў наезд на 59-гадовага пешахода, інваліда 2 групы з псіхічным захворваннем. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына стаяў на празнай часткі ў спадарожным кірунку. Святлоадбівальныя элементы ў яго адсутнічалі.
Back to Top