Слуцкі збройны чын | Слуцкое восстание ч.2

Фільм тэлеканала АНТ “40 дзён сялянскай рэспублікі“ пра Слуцкі збройны чын належыць да цыкла “Зваротны адлік“. Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і снежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам. Рэжысёр-пастаноўшчык - Алег Чэтверыкоў, аўтар сцэнарыя - Анна Санюкевіч.
Back to Top