Дэлегацыя Рэспублікі Таджыкістан наведала Александрыю
У Магілёўскую вобласць прыбыла дэлегацыя Рэспублікі Таджыкістан. Праграмай візіту запланавана наведванне таджыкскай дэлегацыяй шэрагу магілёўскіх прадпрыемстваў, правядзенне бізнес-сустрэчы суб’ектаў гаспадарання Магілёўскай і Сагдыйскай абласцей. Пабывалі госці і ў нас, на Шклоўшчыне, у аграгарадку Александрыя.