Anastasiika – “А пад дубам, дубам...“

А пад дубам, дубам Ячмень малачу, А пад дубам, дубам Ячмень малачу. А павышэй дуба Саломка ляціць, ляціць, Каля таго дуба Рэчачка бяжыць, бяжыць. А па той жа рэчцы Чаўночак плывець, А ў тым чаўночку – Удалы маладзец. А пад дубам, дубам Ячмень малачу, А пад дубам, дубам Ячмень малачу. Чэша ён кудзёркі Рыб’ім грэбяшком, грэбяшком, І пускае ён кудзёркі На быстру раку, Там яго мілая Вадзіцу бярэць. Плывіце, кудзёркі, К таму беражку. Калі мяне любіць – Няхай зачарпнець, А калі не любіць – Няхай адмахнець. А пад дубам, дубам Ячмень малачу, А пад дубам, дубам Ячмень малачу. Народная песня з вёскі Блізніца Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Сучасная апрацоўка Сяргея Сухамліна. Сайт тэлеканала “Беларусь 3“: Наша старонка ў ФБ: Наша старонка ў ОК: Наш Instagram: #нацыянальныхітпарад #100песеньдлябеларусі #беларусь3
Back to Top