Батл з Гугл перакладчыкам – любоў ці каханне? | Вучымся думаць па-беларуску - Ладны пераклад
Зноў у “Ладным перакладзе” батл з Гугл-перакладчыкам! І не за абы-што, а за каханне! Ці за любоў?.. Усе, дарэчы, ведаюць, у чым розніца?
А што скажа Гугл перакладчык? “Любить” ён перакладае як “кахаць”. Толькі адзін варыянт! Але ж так можна пад насмешкі трапіць. Бо каханне – гэта пачуццё, якое акрамя душэўнай, змяшчае яшчэ і сэксуальную цягу да чалавека. А слова “любоў” мае больш шырокі сэнс. Таму нельга казаць – “кахаю” Радзіму ці там сябра, бульбу са шкваркамі, свайго сабаку і г.д… Здаецца, усё зразумела.
#ДобрыКанал #Карані і вытокі #Ладны пераклад
А зараз - пераклад моўных канструкцый. Рушым да ўстойлівых выразаў, звязаных з каханнем. Гугл, трэба сказаць, нічога цікавага пра гэта не выдае. Проста перакладае паслоўна. Таму шукаем і знаходзім самі.
Як спадабалася дзяўчына, не сядзі – у заляцанні хадзі.
Ці – перад каханнем бывае заляцанне.
Калі зладзілася ў маладых, час жаніцца. Дарэчы, не верце і тут Гугл-перакладчыку. Беларусы не “жэняцца на” кімсьці і не “выходзяць замуж”, як ён піша. У нас раўнапра
2 views
458
131
1 month ago 00:21:08 1
Omni-Man VS Bardock (Invincible VS Dragon Ball Z) | DEATH BATTLE!