“Дыялогі пра культуру“. 11 Ігар Цішын -

“Экспрэсіянізм з сацыялістычным тварам“ – такое клішэ замацавалася за работамі Ігара Цішына. Яшчэ ў канцы 1980-х ён адыгрываў ключавую ролю ў мастацкім жыцці беларускай сталіцы. Мастацтвазнаўца Таццяна Кандраценка лічыць, што Ігар Цішын – адзін з самых значных мастакоў Беларусі. Больш за 10 гадоў ён жыве і працуе ў Бельгіі, але ўвесь матэрыял і вобразнасць, сюжэты і аб’екты для жывапісу, інсталяцый, фотаздымкаў застаюцца беларускімі. Яны напрамую звязаны з постсавецкімі рэаліямі 1990-х гадоў, з палітычнымі і гістарычнымі аспектамі сённяшняга дня. Ігар Цішын сёння ў гацях у Сяргея Пукста ў праграме “Дыялогі пра культуру“. Далучайцеся да канала “Культура“ ў сацыяльных сетках: #КаналКультура #ДыялогіПраКультуру
Back to Top