“Ulis“ - Калі імперыя знікне (1989)

Словы Фелікса Аксёнцава Дзе знайсцi цябе? У горадзе змрок. Я не пайду туды, Ратуй мяне Бог. У зруйнаванай хаце Я чытаю ад цябе лiст. На паперы словы, Тваiх куль на двары вiзг. Кажаш ты: прыйдзе час, Адпачне кожны з нас. Бойкi ды пагромы... Не чакай замежных гасцей. Голад i хваробы Забiваюць нашых дзяцей. Калi iмперыя знiкне, як дым, Дзе будзеш ты й з кiм? Чыю трымаеш ты зброю, мой брат? Якi натоўп - твой урад? Што будзе потым тут - карчма цi турма? За падарунак твой падзякi няма. Залiты крывёю барыкады ў маiх снах. Скрыжаваньнi вулiц. Вайны грамадзянскай жах. Кажаш ты: прыйдзе час, Адпачне кожны з нас. Цягнiкi на поўнач Побач з цягнiкамi на ўсход. Рэйсы да курортаў, Дзе агароджаю дрот. Калi iмперыя знiкне як дым...
В начало