Паводка на Палесьсі. Відэа з дрону | Паводок на Полесье. Видео с дрона

Штогод увесну тысячы гектараў палескіх зямель апынаюцца пад вадой. На Гомельшчыне вялікая вада накрыла Петрыкаўскі, Жыткавіцкі і ў меншай ступені некаторыя іншыя раёны. За многія пакаленьні месьцічы навучыліся суіснаваць з прыроднай стыхіяй і, з улікам памылак продкаў, ня селяцца ў поймах, а займаюць прыбярэжныя ўзвышшы. Нават значная паводка, як правіла, даходзіць да гаспадарскіх платоў і там спыняецца. Зрэшты, разьлікі не заўсёды спраўджваюцца і лякальныя «моры Герадота» накрываюць часткі паселішчаў разам з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, агародамі і дарогамі, ляснымі масівамі і калгаснымі палеткамі. 📌 Абавязкова падпішыся на наш YouTube канал і пастаў званочак:
Back to Top