Сала з хлебам на стале -
Ансамбль СЯБРЫ.
Музыка - Алег Елісеенка,
Верш - Леанід Пранчак.
Пагулянкі, танцы, тосты.
Чарка, дзве – такой бяды.
Быў худы, а стаў я тоўстым,
Ні туды і ні сюды.
У жыцці ўсяляк бывае,
Калі можна так сказаць.
Покуль тоўсты пахудае,
Тонкі можа дуба даць.
Ешце, людзі, ешце сала
З агурком ці з часнаком.
А калі вам сала мала,
Даганяйце кумпяком.
Карыстайцеся з нагоды,
Хоць прысмакаў шмат, але
Хай стаіць у вас заўсёды,
Сала з хлебам на стале!
Спажываць такое сала
Ды з каляндрай – смакацень,
Каб у роце раставала,
Каб наеты быў на дзень.
Стаў я дужы і здаровы,
Бо сваё цаню здаўна.
Сыр і масла – ад каровы,
Ну, а сала – з кабана!
Ешце, людзі, ешце сала
З агурком ці з часнаком.
А калі вам сала мала,
Даганяйце кумпяком.
Карыстайцеся з нагоды,
Хоць прысмакаў шмат, але
Хай стаіць у вас заўсёды,
Сала з хлебам на стале!
Карыстайцеся з нагоды,
Хоць прысмакаў шмат, але
Хай стаіць у вас заўсёды,
Хай стаіць у вас заўсёды...
Сала з хлебам на стале!
2024
1 view
609
213
1 year ago 00:03:29 1
Хай стаіць у вас заўсёды - Новый год 2024
2 years ago 00:03:09 4
Премьера! «САЛА з ХЛЕБАМ». Анатоль Ярмоленка «Ансамбль СЯБРЫ»
1 year ago 00:22:03 1
Прэмія ФСБ, катэдж у Драздах і чарка-шкварка | Што Анатоль Ярмоленка зрабіў з «Сябрамі»
2 years ago 00:03:40 9
Лида - мой горад
2 years ago 00:05:54 1
ГОРЕЦ Сергий Мельянец - Горац ( арт фестиваль “Каласы“)