Гэта страва звычайна гатавалася ў пост, але была вельмі сытнай.
Спярша перабярыце і прамыйце гарох, заліце яго вадой і пакіньце на 4–6 гадзін. Затым памяняйце ваду, дадайце цукар і варыце да мяккасці. У працэсе ваду можна даліваць, але толькі гарачую, а не халодную, інакш гарох не будзе мяккім. Пасля варкі стаўчыце гарох у аднародную, не дужа густую масу. Астудзіце, дадайце соль, перац, яйка. Добра змяшайце. Затым уліце кефір і зноў перамяшайце.
Усыпце муку, старанна перамешваючы, каб у масе не было камяч