Пра што маўчалі остарбайтаркі | О чем молчали остарбайтерки

Гераіні фільму – остарбайтаркі, жанчыны, якіх у Другую сусветную вайну вывезлі з акупаванай Беларусі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Бальшыня з іх ніколі публічна не дзялілася сваймі асабістымі гісторыямі. Жанчыны апавядаюць пра перажытае, пачынаючы з прыходу вайны ў іхнае жыццё. Яны згадваюць усталяванне нацысцкага акупацыйнага рэжыму ў Беларусі, высылку і нялёгкія выпрабаванні ў Нямеччыне, вяртанне ў Савецкі Саюз, дзе іх чакаў новы выклік. Успаміны запісваліся з 2017 года ў Верхнядзвінскім, Віцебскім, Клімавіцкім, Менскім, Наваградскім, Пухавіцкім раёнах Беларусі. Шмат здымалі падчас экспедыцыяў Беларускага архіву вуснай гісторыі. Дух таго часу перадае ўнікальная афіцыйная савецкая і нямецкая прапагандысцкая кінахроніка (з фондаў кінафотафонаархіваў у Дзяржынску і Кіеве) з арыгінальным дыктарскім агучваннем. 00:00 Уступ 01:16 Немцы прыйшлі 02:48 Партызанская вайна 07:00 Вываз на працу ў Нямеччыну 12:26 Надыходзіць Чырвоная армія 14:03
Back to Top