“Неверагодныя”: гісторыя журналісткі, якую пасадзілі за нуль праміле

Журналістка Кацярына Барысевіч правяла ў зняволенні 6 месяцаў нібыта за разгалашэнне медыцынскай таямніцы. Дзяўчына напісала, што ў крыві актывіста Плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі, які памёр пасля затрымання невядомымі ад траўмаў, не было алкаголю. У праграме “Неверагодныя“ журналістка расказвае, як яе падтрымлівалі і працягваюць падтрымліваць навакольныя людзі, а таксама пра тое, як можна заставацца аптымісткай нават пасля адседкі.
Back to Top