Ялінка (В лесу родилась ёлочка) cover. Пераклад Кастуся Севярынца

Словы Раісы Кудашавай, музыка Леаніда Бекмана. Пераклад Кастуся Севярынца. Спявае Тацяна Грыневіч-Матафонава. Аранжыроўка Адася Матафонава. Ялінка ў лесе пекная Жыла-была-расла. І ў сцюжу, і пад сонейкам Зялёная была. Мяцеліца спявала ёй: “Ялінка, баю-бай!” Мароз пасцельку снежную Сцяліў, казаў “Трывай!” Пужлівы зайка шэранькі Ялінку аббягаў. А часам воўк, сярдзіты воўк Сняжок пад ей таптаў. Чуй! Снег у лесе сцішаным Пад полазам рыпіць. То конік да яліначкі Спяшаецца, бяжыць. Вязе той конік саначкі, А ў санках мужычок. Ён ссек ялінку пекную, Пакінуўшы пянёк. Цяпер да нас убраная, Святочная прыйшла. І дзеткам многа радасці З сабою прынясла. Падтрымаць гэты канал вы можаце на Patreon па спасылцы : таксама: TATSİANA MATAFONAVA PAYONEER İBAN-USD NO: TR68 0006 4000 0021 2640 1031 67 tatsianamatafonava@ SWİFT KOD : ISBK
Back to Top