У творчасці Янкі Сіпакова значнае месца займае «Веча славянскіх балад». Сіпакоў – майстар балад. Ён умела выкарыстоўвае іншасказальныя формы зацвярджэння і адмаўленні. Кніга балад выявіла шырыню мастацкага дыяпазону, культуру мыслення, светаадчуванне паэта: на веча, па волі аўтара, сышліся шматлікія стагоддзі, народы, іх гераічнае і трагічнае далёкае і блізкае, павучальнае на стагоддзі. Пісьменнік адчыняе акно ў душу чалавека і пакідае там нязгасны след ваенных дзён...
Чытае Андрэй Каляда
00:00 - Уступ
00:06 - Сяўба - Беларуская балада
04:04 - Мячык - Польская балада
08:32 - Базары - Балгарская балада
13:34 - Урок - Сербская балада
18:15 - Еш - Славянская балада
21:20 - Вязьнь - Польская балада
24:10 - Арыштант - Украінская балада
30:42 - Грунвальд - Балада ўсіх славян
33:03 - Шчасце - Макідонская балада
40:02 - Хлеб - Чешская балада