Ці могуць Цэрквы служыць антыхрысту? | Грязная политика церкви | #антихрист #костёл #Беларусь

У апошнія часы, як кажа Біблія, людзі пабачаць шмат розных дзіўных знакаў, якія ў выглядзе гістарычных падзей будуць адбывацца на зямлі. “Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба.“ (Лк 21,11) “І будуць знакі на сонцы і месяцы, і зорках, а на зямлі — спалох народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо захістаюцца моцы нябесныя“ (Лк 21, 25-26)  Ведаючы гэтыя прароцтвы Хрыста, асабіста мяне не здзіўляе тое праяўленне зла, сведкамі якога мы сёння з’яўляемся ў Беларусі і не толькі. Мяне не здзіўляе як фальш называюць праўдай, здраду прынцыпам - служэннем міру, прыстасоўніцтва - клопатам пра дабро іншых, а сваё прымітыўнае раўнадушша да болю бліжняга - высокадухоўным жыццём засяроджаным на незямных справах. Гэта ўсё ў той ці іншай меры прадказана ў Пісаннях. Мяне здзіўляе іншае. А менавіта тое, як магчыма, каб тыя, каму самім Богам п
Back to Top