Давер да Царквы падае? | #беларусь #костёл #проповедь
Касцёл губляе давер?
Ці вы любіце свае цэрквы, тыя супольнасці, ў якіх узносіце малітвы да Госпада?
Асабіста я люблю той Касцёл, да якога маю гонар прыналежыць. І гэтая любоў змушае мяне гаварыць пра праблемы, якія таксама Касцёл мае. Паразважайма пра аўтарытэт і давер да Царквы.
Гэтым летам Chatham House правёў інтэрнэт-апытанне. Згодна з яго вынікамі, што на днях былі апублікаваныя, можна рабіць выснову, што, напрыклад, за поўгады пасля адстаўкі на пенсію мітрапаліта Кандрусевіча, колькасць давераючых Касцёлу з боку беларускага грамадства зменьшылася на 5 %, але ж на 6 % зменьшылася і колькасць тых, хто не давярае. Вырасла толькі лічба абыякавых да Касцёла, зрэшты, таксама як і да Царквы праваслаўнай. Бо у ліпені 2021 г. акурат 44 % не былі ўстане адказаць, ці яны давераюць Касцёлу, ці не. Тады як 32 % сказалі, што давераюць і 24 % прызналіся, што не давераюць.
Калі задумваўся над тым, чаму ў 2021 г. спаў давер да Касцёла, прыгадалася мне маё ўласнае апытанне, якое праводзі