ВИА Сябры - Вы шуміце бярозы

ВИА Сябры - Вы шуміце бярозы Стихи - Нил Гилевич Музыка - Эдуард Ханок Вы шуміце шуміце надамною бярозы, Калышыце люляйце свой напеў векавы, А я лягу прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы. А я лягу прылягу край гасцінца старога Галавой на пагорак на высокі курган. А стамленныя рукі вольна ў шыркі раскіну, А нагамі ў даліну, хай накрые туман. Вы шуміце шуміце надамною бярозы, Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю. А я лягу прылягу край гасцінца старога Я здарожыўся трохі я хвілінку пасплю. Вы шуміце шуміце надамною бярозы, Асыпайце мілуйце ціхай ласкай зямлю. А я лягу прылягу край гасцінца старога На духмяным пракосе недаспелай травы.
Back to Top