Рака лёсу. Фільм да 275-годдзя Тадэвуша Касцюшкі

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт прадстаўляе фільм “Рака лёсу“ да 275-годдзя Тадэвуша Касцюшкі. Гэты фільм распавядае пра жыццё легендарнага Героя. Гісторыя пачынаецца з таго месца, дзе завяршаюцца гады ягонага зямнога шляху, у гарах Швайцарыі, да самых вытокаў, да месца, дзе ён нарадзіўся 4 лютага 1765, сярод раўнінаў Беларусі. Стваральнікі фільма прайшлі ўсім шляхамі Героя, шукаючы ягоныя сляды. Касцюшка, вялікі нацыянальны дзеяч Польшчы, сваім лёсам аб’яднаў два кантыненты, гісторыі розных народаў – Беларусі, Польшчы, Літвы, ЗША і Швейцарыі. Апроч таго, у ягоным жыцці былі і вучоба ў Украіне і Францыі, і палон у Расіі… За што да сёння шануюць нашага земляка Касцюшку ў розных краінах? Пра гэта ўсё распавядаецца ў фільме “Рака лёсу“. Ён ствараўся ў 6 краінах у драматычных умовах глабальных выклікаў – пандэміі каранавіруса, перакрытых межаў і палітычных крызісаў абапал акіяну. І паспрыяла ягонаму стварэнню беларуская грамадзянская супольнасць у цэлым свеце. Такім чынам
Back to Top