Настасся Блоцкая — каардынатарка адной з трох палескіх груп захавальнікаў праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў“

Вітайце — Настасся Блоцкая — каардынатарка адной з трох палескіх груп захавальнікаў праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў“, старшыня Жыткавіцкага раённага аддзялення АПБ. Настасся правяла за 2020 год больш за 150 заняткаў экалагічнага напрамку ў мясцовых школах,  распрацавала пазакласны курс для мясцовых школьнікаў пра птушак, пра рэдкія віды і віды, якія знікаюць, пра каштоўнасць прыроды. Уражаная хараством Палесся, Настасся заахвочвае людзей вакол сябе цікавіцца прыродай свайго краю і ахоўваць яе: “Я б вельмі хацела, каб людзі зразумелі, што матэрыяльныя рэчы не такія важныя, як тыя, што дае прырода  — калі ты дыхаеш свежым паветрам, чуеш спевы птушак, шум вады — вось гэта сапраўдныя каштоўнасці!”
Back to Top