Рыхтуючыся да прэзентацыі альбома Lito, гурт Vuraj выпусціў відэа пра вандроўкі на Палессе. Паездкі адбываліся для збору матэрыялу, які потым лёг у аснову альбома.
У атмасферным экспедыцыйным роліку можна пабачыць краявіды і жыхароў вёсак Заверша, Горыцы, Навасёлкі, Бездзеж у Драгічынскім раёне і Чухава, Ботава, Сташаны, Лемяшэвічы на Піншчыне. Тут пейзажы ды інтэр’еры, закінутыя ды пакуль жылыя хаты, жывёлы, расліны, аўталаўка, прыдарожныя крыжы, свежапафарбаваныя цэрквы, старыя рэчы, што ўжо выйшлі з ужытку і тыя, што пакуль выкарыстоўваюцца… Відэаэнцыклапедыя палескага жыцця, якое паступова адыходзіць у нябыт, знікае, як той бусел, што зрываецца з месца ў апошнім кадры роліка.
Матэрыялы, што ўвайшлі ў ролік, здымаліся з 2015 года. Людзі, як вядома, не маладзеюць, магчыма, некаторых з герояў ужо няма ў гэтым свеце.
Прэзентацыя палескага альбома Vuraj адбудзецца 1 лістапада ў Мінску ў прасторы ОК16 (вул.Кастрычніцкая, 16)
vk:
video:
148 views
1856
672
6 years ago 00:05:13 152
Палеская экспедыцыя з гуртом Vuraj
7 years ago 00:04:06 35
Vuraj - Ой, ляціце гусі (live)
10 years ago 00:02:31 18
Палескія спевы - Грэчко Любоў Васільеўна
9 years ago 00:00:42 4
Kalyhanka ( lullaby) - Authentic Palesse singing of Belarus