Майстар-клас «Гуканне вясны» ч. 3 | Карагодныя спевы

Тэксты песень з відэа: 1. Карагод з в. Залессе (Чачэрскі раён) Карагод вялік, а вуліца мала, Ой лі, ой люлі, да вуліца мала. А ўсё за бабамі, а ўсё за старымі, А ўсё за дзеткамі да ўсё за малымі, А ўсё за дзеўкамі, а ўсё за краснымі, А ўсё за хлопцамі да за малойцамі. ____ 2. Карагод з в. Залессе (Чачэрскі раён) Цераз мора йшоў дай брат з сястрыцаю, Вой лі, вой люлі, ай брат з сястрыцаю. Братка пірайшоў, сястрыца ўтонула, Сястрыца ўтонула дай рэчыт мовіла: – А ня пій, братачка, да ў моры вадзіцы: Эта ні вада, эта – кров(ы) мая, Кров(ы) мая, да кроў гаручая. Не лаві, братачка, да ў мора рыбачкі: Эта не рыбачка, эта – цела маё, Цела маё, да й цела белая. Не бяры, братачка, да ўзмора ягадак: Эта ж ні ягадкі, эта – вочкі мае, Вочкі мае, дай вочкі й арыя. Не касі, братачка, да ўзмора травіцы: Эта ні трава, эта – каса мая, Каса мая, дый каса русая. ____ 3. Карагод з в. Новае Палессе (Лельчыцкі раён) Коло мліна каліна, (2 р.) Там павочка ходзіла, Стадо дзевок водзіла. Усе дзеўкі танцуюць, А одное не мае – Ее маці змувае, А ізмувшы – рошчэшэ, Рошчэсаўшы – заплеце, А заплёўшы – прыберэ Да ў таночок прыведзе. ____ 4. Карагод з в. Новае Палессе (Лельчыцкі раён) Посею я конопелюшку На шырокой градзе, Ой лелюшкі, на шырокой градзе.* Росьці-росьці, конопелюшка, Тонка-высока. Ой, шо ж моя конопелюшка Не зелёна росьце? – С-под корэня конопелюшку Да вода подмула, З вершэчэчку конопелюшку Веребейкі спілі, Посерэдзіне конопелюшку Да бура зломала. ____ 4. Карагод з в. Казлы (Ельскі раён) Шось у лесе гукае, (2 р.) Соловейко спевае. (2 р.) Соловейко спевае, Васіль коней шукае. Ой, не шукай, Васіль, коней – Твое коні ў городзе, Твое коні ў городзе, Да й у Ганночкі ў шкодзе. Ідзі, позаймай, На Ганночку поморгай. __________________________ Здымка і мантаж: Сяргей Чаўс #vetkamuseum #веткаўскімузей #ветковскиймузей Instagram: Facebook: вк:
Back to Top