Родны верш на роднай мове

Пімен Панчанка “Родная мова“ Чытаюць: Людміла Сіманёнак, Марыя Кавалёва, Сяргей Талкач, Валерый Зімніцкі, Алег Рыхтэр, Алёна Субоціна, Марыя Андрэева, Галіна Заблоцкая, Вадзім Васільеў, Анастасія Пушкіна, Юрась Франкоў. Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору і барвы зарніц, І буслінае клекатанне. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» - Адрачэцца ад мовы народ, - Папрашу я і сонца, і неба: Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод. Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі: Студзень - з казкамі снежных аблокаў, Люты - шчодры на сіні мароз, Сакавік - з сакатаннем і сокам Непаўторных вясновых бяроз, Красавік - час маланак і ліўняў, Травень - з першым каханнем, сяўбой, Чэрвень - з ягаднаю зарой, Ліпень - з мёдам, З пшаніцаю - жнівень, Спелы яблычны верасень, Светлы кастрычнік У празрыс
Back to Top