“Бацька“ - Генерал Станіслаў Булак-Балаховіч

Урыўкі з дак. фільма “Генерал няскончанай вайны“, тэлеканала Белсат. (10 лютага 1883 г.) — нарадзіўся славуты сын беларускае зямлі - яе абаронца і нацыянальны герой генерал Станіслаў Булак-Балаховіч. Ён жыў, змагаўся і паклаў сваё жыцце за волю Бацькаўшчыны. Яшчэ пры жыцці генерал Станіслаў Булак-Балаховіч (1883-1939) стаў легендай. Яго, абаронцу сялянскіх інтарэсаў, ужо ў маладыя гады называлі “бацькам“. Як сведамы антыкамуніст С.Булак-Балаховіч ваяваў у арміях розных дзяржаваў. Ён узначальваў корпус генерала Юдзеніча ў 1919 годзе. Яго Беларускі аддзел удзельнічаў у баях супроць Палескай групы Чырвонай арміі пад час расейска-польскай вайны. А калі ў Рызе пачалася ганебная польска-расейская змова супраць Беларусі, генерал зрабіў свой выбар. С.Булак-Балаховіч не толькі ваяваў, ён спрабаваў увасобіць у жыццё ідэю беларускай дзяржаўнасці. Пры канцы верасня 1920 года ўзнік Беларускі Палітычны Камітэт на чале з Вячаславам Адамовічам-старэйшым. Гэты камітэт звярнуўся
Back to Top