Словы: Леанiд Краўчонак
Музыка: Віталь Карпанаў
Дом з разбітымі шыбамі
Дом з разбітымі шыбамі
На ўскрайку сяла.
Лёс такі яму выданы,
Больш жыцця тут няма.
Рухам некалі поўніўся,
Звонкім смехам дзяцей.
Бачна, ім не запомніўся,
Без яго ім прасцей.
Няўжо ў свеце так магчыма,
Каб людзі нішчылі свой род?
Ад плачу мокрымі вачыма
Вокны глядзяць на той гарод.
Шкада, што апусцелі хаты,
Сышлі яны ў небыццё,
Як жа балючы нашы страты!
Павінна доўжыцца жыццё..
Плот схіліўся аж да зямлі,
Ён стаміўся чакаць.
Моліць ветрык ён: Падымі!
Хочацца пастаяць.
Парасло тут усё быллём,
Ні сцяжынкі наўкол.
Не назваць дом ужо жыллём,
Ў сэрцы сум і дакор.
Няўжо ў свеце так магчыма,
Каб людзі нішчылі свой род?
Ад плачу мокрымі вачыма
Вокны глядзяць на той гарод.
Шкада, што апусцелі хаты,
Сышлі яны ў небыццё,
Як жа балючы нашы страты!
Павінна доўжыцца жыццё.
Няўжо ў свеце так магч
1 view
657
183
5 years ago 00:03:52 50
Дрозды напали на ягоды.
5 years ago 00:09:14 51
Дрозды короткоклювые. Голоса птиц
4 years ago 00:00:19 121
Как поют дрозды
8 years ago 00:02:22 124
Дрозды в Смолевичах
7 years ago 00:02:54 53
Дрозды Корюшка
5 years ago 00:03:36 62
Дрозды - Глазами (Official video)
7 years ago 00:03:18 125
ДРОЗДЫ НА ПЕШЕХОДКЕ
9 years ago 00:03:56 17
Дрозды - Ты Далеко
5 years ago 00:06:10 14
Дрозды - друзья или враги. #птицыПрикамья #птицыРоссии #дрозды