“Неверагодныя”: гісторыя бізнес-лэдзі, якая ператварыла офіс у штаб дапамогі

У 2020 годзе жыццё дырэктара мінскага турагенцтва Ганны Коваль раптам змянілася. 10 жніўня яна стала збіраць медыкаменты пацярпелым на пратэстах і пераабсталявала офіс у цэнтры сталіцы пад штаб дапамогі. Ночы напралёт бізнес-лэдзі праводзіла пад ізалятарам на Акрэсціна і арганізоўвала валанцёраў, якія дзяжурылі пры РУУС. Чаму людзі кідаюць свае звыклыя справы і становяцца валанцёрамі? Сведкай якіх гісторый даводзілася бываць Ганне ў лагеры на Акрэсціна? Да чаго прывёў яе выбар?
Back to Top