Нягледзячы на сумные и трагічныя падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі, пачынаючы з жніўня 2020, сэрца народу б’ецца!
У якасці застаўкі для гэтай песні выкарыставаны твор галандскага мастака Steven Mei (з дазволу аўтара). Гэты твор - гэта пераасэнсаванне знакамітай “Гернікі“ Пікаса.
Гэтая песня была створана 30 чэрвеня 2020 года, і сваімі прыпевамі яна задае пытанне ўсяму народу. Веру, што рана ці позна млын гісторыі перамоле ўсё непатрэбства, якое мы назіраем.
Першы прыпеў:
У моры глыбокім
Мы застаемся,
Б’ецца сэрца -
Б’ецца, так б’ецца!
У балоце савецкім
Мы застаемся,
Б’ецца сэрца -
Б’ецца, так б’ецца!
Другі прыпеў:
Нарэшце паўстала
Моцная плынь,
Народ Беларусі
Гатуе свой млын,
Я чую - ідзе
Магутная хваля,
Яна разнясе
Ўсю гэту навалу!
🎧Слухай ХараЧакра на любой зручнай пляцоўцы:
Я.Музыка -
Spotify -
VK Music -