Гэты кліп павінен быў выйсці раней, але па аб’ектыўных прычынах і з умовай падзей, што адбываюцца ў Беларусі і закранулі большасць яе жыхарой - ён з’яўляецца толькі цяпер.
“Не мае значэння, за каго ты аддаў свой голас. Ты або чалавек, або гніда. Як можна апраўдаць збіццё і гвалт супраць маладой дзяўчыны, якая стаіць у чарзе, хлопца, які едзе на ровары, жанчыны, што проста ідзе па вуліцы?
Хто вас выхоўваў? Што кажуць вашыя бацькі і дзеці? Як вы глядзіце ім у вочы? Як вы спіце па начах? Колькі каштуе ваша сумленне? Колькі вам патрэбна, каб вы зноў сталі людзьмі? Адкажыце, мы скінемся. Але спачатку прыдзецца адказаць за ўсё, што вы нарабілі.
Усе ў жыцці вяртаецца, павернецца і ў гэты раз.
-----------------------------------------
Мілыя ЛЮДЗІ! Дзякуй вам за еднасць, шчырасць, смеласць і цеплыню. Ганарусь, што жыву з вамі ў адной краіне. Беларусы, вы неверагодныя!
Святло заўжды перамагае цемру...“ (Сяргей Стецюк, лідар гурта “Сразу Май“)
Суполка “Сразу Май“ -