Тызер фільма пра беларусаў у эміграцыі “7 шляхоў“

Прэм’ера дакументальнай кінастужкі Еўрарадыё пра беларусаў у эміграцыі “7 шляхоў“ адбудзецца ў пятніцу, 29 кастрычніка. Здымкі фільма праходзілі ў 2021 годзе ў Варшаве, Берліне і Кіеве. Еўрарадыё паразмаўляла з 20 беларусамі, якія ў розны час і з розных абставінаў пакінулі радзіму, але засталіся з ёй у думках і ў сэрцы. Гэта людзі рознага ўзросту і прафесій, сярод іх ёсць мігранты са “стажам“ і тыя, хто выехаў пасля выбараў 2020 году. У фільме даюцца адказы на пытаннні, што імі рухае цяпер, пра якую Беларусь яны мараць і ці плануюць вяртацца. Прэм’ера “7 шляхоў“ адбудзецца 29 кастрычніка ў на ютуб-канале Еўрарадыё. Праект фінансуецца Фондам польска-нямецкага супрацоўніцтва са сродкаў Міністэрства замежных спраў Германіі. #CivilSocietyCooperation #razam
Back to Top