Дрозды - Мама (Афіцыйнае відэа)

СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА: Слухаць тут: Словы: Леанід Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў МАМА Леанід Пранчак Цёплы вецер раскажа бярозе, Дзе бадзяўся, здарожаны, я. Сустракае мяне на парозе Дарагая матуля мая. Сціхне дождж і суцішацца птушкі. Мама крокі мае пазнае... Шчасце мне цалаваць яе рукі І бялюткія косы яе. Сэрцу трэба мала, Сэрцу толькі трэба: Не хварэла б мама, Не хмурэла б неба. Проста і звычайна. Сёння і заўсёды. Вось такая тайна Шчасця і лагоды. Слоў пяшчотных казаць не умею. Пасля доўгіх растайных начэй Я чысцею душой і дабрэю Ад цяпла яе сініх вачэй. Я вярнуўся дадому здалёку. Я іду басанож па траве. Мне ніколі не быць адзінокім, Покуль мама на свеце жыве! Словы: Леанід Пранчак Музыка: Віталь Карпанаў Аранжыроўка гурт “Дразды“: Ілля Немыцька - баян, Сяргей Кісялёў - бас-гітара, Андрэй Маўрын - ударныя, Раман Гарбацкі - электра-гітара, Фёдар Шахлевіч - перкусія, Канстанцін Цеўрызаў - саксафон. Саундпрадзюсірванне,звядзенне, мастэрынг: Слава Трыбухоўскі, Дзмітрый Білаш Группа Дрозды в соц.сетях: TikTok: @drozdy_band VK: Facebook: Instagram: Telegram: OK: Организация концертов: 375(29)313 06 28
Back to Top