На кантролі ўлады. Аб’ектыўна ()
Абласны конкурс у паўночным рэгіёне праводзяць з 2008 года. Галоўная мэта – падкрэсліць каштоўнасць дасягненняў жыхароў вобласці і іх уклад у агульную справу развіцця Прыдзвінскага краю. За гэты час лаўрэатамі прэміі сталі 1200 чалавек. Гэта прадстаўнікі розных прафесій, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у працы. Сёлета цырымонію прысвяцілі 85-годдзю з дня ўтварэння паўночнага рэгіёна. Узнагароды атрымалі 50 чалавек ў 5 намінацыях.
Вядучы: Артур Смалякоў
© Тэлерадыёкампанія «Віцебск»
2023