Не паспела праславіцца яма з Быхаўскага рынка ў Магілёве, як яе ўжо залаталі

Па сеціве разляцелася віруснае відэа, на якім работнікі з Быхаўскага рынка дэманструюць глыбіню адной з ямін на дарозе. У яе цалкам правальваецца палка з лязом для разбівання льда. Аднак ужо сёння на месцы працуе брыгада горвадаканала. Відавочна, што яміна з відэа ўтварылася на месцы каналізацыйнага калодзежа.
Back to Top