Духі зла ў Беларусі - хто такія? | #Магутны_Божа | #Млын | #Беларусь # костёл #перемены

“І даў ім уладу над нячыстамі духамі.” (Мк 6,7; Мц 10,1) Гэтыя словы з Евангелля вельмі важныя ў змаганні паміж дабром і злом. Сёння ў Беларусі ў год так званага адзінства мы назіраем як улада праз такія крокі, як напрыклад татальная зачыстка медыйнага поля ад журналістаў, што адбылося ў мінулым тыдні, імкнецца пасадзіць за краты кожнага, і таго хто нават пад пагрозай навісшага над ім дручка сілавіка, выказвае сваю незгоднасць яднацца вакол “каштоўнасцяў“ сфальсафікаваных выбараў, насілля і усеагульнай хлусні. Напэўна робячы зачысткі ад іншадумцаў, лічаць, што іх апаненты хіба зашмат Евангелля начыталіся, бо бачыш, уздумалася ім абіраць каштоўнасці праўды, свабоды і справядлівасці.
Back to Top