Героі не паміраюць. | #проповедь #Беларусь сегодня. |#Церковь и политика| #ксёндз

Беларускі Армагедон мае свой каларыт і сваеасаблівыя знакі. Адным з іх ёсць такі, калі хтосьці замест таго, каб садзіць бульбу, саджаюць чужыя самалёты, а невінаватых людзей усё часцей садзяць у турмы. У Беларусі колькасць палітвязняў расце з кожным твднем і набліжаецца да пяцісот. Сапраўды, сітуацыя ў краіне настолькі становіцца непрадказальнай і незразумелай, што падаецца  прарок Іерамія гаворачы: “Нават прарок і святар блукаюць па краіне нічога не разумеючы“ (Ер 14,18), казаў пра беларускія рэаліі. Некаторыя іерархі царкоўныя не разумеюць - таму і маўчаць, а некаторыя самі амаль прызнаюцца, што не могуць адрозніць дабро ад зла. Згадзіцеся, гэта цікавы час. Па свойму ён канешне страшны, але толькі не для веруючага чалавека. Бо вернік заўсёды глядзіць на свет вачыма веры і бачыць Бога, які выходзіць на арэну гісторыі. У Касцёле каталіцкім, калі адзначаецца ўрачыстасць Святой Тройцы, чытаецца ўрывак з Бібліі, з Кнігі Другазаконня; у ім аўтар звяртае ўвагу на непаўторную веліч Бога, я
Back to Top