#Беларусь ад краіны разчараванняў да краіны-мары.| #проповедь #костёл #ксёндз

Сённяшняя Беларусь як евангельскі Дэкаполіс. Краіна з уплывамі розных культураў і прадстаўнікамі чужой улады, ды далёкая Бога. Дэкаполіс, Дзесіцеграддзе, зямля Гадарская - гэта ўсё розныя назвы той самай тэрэторыі, якая аб’ядноўвала дзесятак самастойных гарадоў. Над імі не было улады Юдэйскіх цароў. Аднак, усе яны былі падпарадкаваныя легату Сірыі. Рымская ўлада, грэцкая культура - у спалучэнні такіх фактараў, Дэкаполіс быў далёкім ад таго, каб ў вачах грамадства юдэйскага быць вобразам і ўзорам жыцця ў зямлі абяцанай. Але ж і там сярод чужога насельніцтва жылі праведныя юдэі. З гэтай прычыны Ісус неаднойчы там бываў.
Back to Top