Гісторыя пад знакам Пагоні. Іван Жахлівы (Иван Грозный)

У 1563 вялікае маскоўскае войска на чале з самім Іванам IV выйшла з Вялікіх Лукаў і абклала Полацк, які здаўся пасля двутыднёвай аблогі, адкрываючы шлях углыб ВКЛ. Войска ВКЛ, высланае на дапамогу Полацку, было разбітае пад Глыбокім. Ваеначальнікі ВКЛ у перамовах здолелі дамагчыся перамір’я да лістападу 1563. Паводле ўмоваў перамір’я войскі ВКЛ не маглі падступаць да Полацкай зямлі, яшчэ не цалкам занятай маскоўскім войскам, што дало Івану IV свабоду дзеянняў у гэтых землях.
Back to Top