Ноч расстраляных паэтаў. Старт міжнароднага вечара памяці

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Гэтая трагічная дата вядома як Ноч расстраляных паэтаў. У гэтую гадавіну беларусы па ўсім свеце правядуць вечар памяці, зачытаюць вершы, заспяваюць песні і ўшануюць рэпрэсаваных. А 19 гадзіне Святлана Ціханоўская разам з дзеячамі беларускай культуры распачне на гэтым канале супольнае памятаванне ахвяр тэрору на Беларусі Поўны спіс акцый, іх карта – на сайце Акцыі падрыхтаваны пры ўдзеле беларускай дыяспары, Офіса Святланы Ціханоўскай і Рады беларускай культуры (). Далучайцеся!
Back to Top