АБРАД ЦЯГНУЦЬ КАЛЯДУ НА ДУБА / Анлайн-Каляды з “Этна Традыцыяй“
У новым відэа з цыклу “Кола беларускіх абрадаў“ мы наведалі вёску Новіны Бярэзінскага раёну, каб зняць абрад “Цягнуць Каляду на дуба“, які захаваўся тут са старажытных часоў і завяршае перыяд калядных святаў.
Нашыя далёкія продкі развітваліся з Каляднымі святамі з надзеяй на прыход хуткай вясны і верылі ў пераможную моц сонца.
“Увечары 20 студзеня дамаўляюцца, у чыёй хаце будуць праводзіць Каляды, хто якія стравы гатуе, у колькі гадзін збіраюцца.
21 студзеня раніцай збіраюцца і ўпрыгожваюць куль саломы ад зажыначнага снапка, які заўсёды захоўваўся і прыносіўся ў хату перад першай каляднай куццёй і стаяў у чырвоным куце ўсё свята.
З гэтага куля рабілі абрадавую ляльку, якую апраналі ў жаночае адзенне: спадніцу, кофту, фартух, хустку. Звараную ў чыгунку або гліняным гаршку куццю ставілі на сена ў рэшата, бралі старое кола ад воза або барану і везлі на санях або на саначках да дуба, які адзінока стаяў у полі або ў канцы сяла. Старое кола і саламяную ляльку, калі ян
26 views
1037
324
4 years ago 00:21:31 1
АБРАД ЦЯГНУЦЬ КАЛЯДУ НА ДУБА / Анлайн-Каляды з “Этна Традыцыяй“
4 years ago 00:11:10 2
Пра абрад “Цягнуць каляду на дуба” 🌳
5 years ago 00:03:23 1
Старажытны абрад “Цягнуць Каляду на дуба“ у Бярэзінскім раёне