Традыцыйныя музычныя інструменты – віртуальная энцыклапедыя беларускіх музычных інструментаў.
Belarusian Folk Musical Instruments – Buben (Tambourine)
БУБЕН
Ударны музычны інструмент, вядомы ў Беларусі спрадвеку, пра што сведчаць археалагічныя знаходкі і іканаграфічныя крыніцы. З ΧV ст. фіксуецца ў выявах, напрыклад, выява скамароха з бубнам на фрэсцы касцёла Святой Тройцы ў Любліне работы „рускіх майстроў” (майстроў ВКЛ).
Драўляная (радзей металічная) абяча́йка (абе́чка), абцягнутая з аднаго боку скурай сабакі, цяляці або казляняці. У падоўжаныя проразі абячайкі ўстаўлены штыфты з парамі рухомых круглых бляшак (тале́рачак, ляско́так). Пад скурай накрыж падвязаны бразго́ткі (звано́чкі ці шархуны́).
Гук узнікае пры патрэсванні бубна, ударах па мембране пальцамі, далонню, кулаком або драўлянай калатушкай, а таксама пры трэнні вялікім пальцам па скуры.
Бубен выкарыстоўваецца як ансамблевы рытмічна-каларыстычны інструмент пры выкананні танцаў і вясельных маршаў.
Пашыраны на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гучанне бубна вызначаецца разнастайнасцю гукавых, тэмбравых і дынамічных адценняў.
ПАДТРЫМАЦЬ НАШЫ ПРАЕКТЫ / Supporting “Tradycyja“
Кансультанты: Дарыя Піскун, Сяргей Лісіца
Апрацоўка інфармацыі паводле крыніц (акрамя назваў дэталяў інструментаў): Наста Някрасава
Саўндтрэк: Sneguole
📍Далучайцеся да “Традыцыі” / Subscribe
Наш сайт:
Telegram:
Instagram:
Facebook:
Vkontakte:
6 views
615
180
1 hour ago 00:02:37 1
Мелодия из фильма Невеста Бубе (1963г). Играет на гитаре -Francis Goya .